Здесь можно найти учебные материалы, которые помогут вам в написании курсовых работ, дипломов, контрольных работ и рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.
Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение оригинальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения оригинальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, РУКОНТЕКСТ, etxt.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии так, что на внешний вид, файл с повышенной оригинальностью не отличается от исходного.
Работа № 110460
Наименование:
Курсовик САЧЫНЕННЕ ЯК ВД ПРАЦЫ ПА РАЗВЦЦ ЗВЯЗНАГА МАЛЕННЯ Вар. 1
Информация:
Тип работы: Курсовик.
Добавлен: 13.12.2017.
Год: 2015.
Страниц: 29.
Уникальность по antiplagiat.ru: < 30%
Описание (план):
Змест УВОДЗІНЫ ГЛАВА 1. САЧЫНЕННЕ ЯК ВІД ПРАЦЫ ПА РАЗВІЦЦІ ЗВЯЗНАГА МАЎЛЕННЯ 1.1 Месца сачынення ў сістэме работы па развіцці звязнага маўлення 1.2 Віды сачыненняў і асаблівасці працы над імі 1.3 Асаблівасці сачынення-апісання ВЫВАДЫ ПА ПЕРШАЙ ГЛАВЕ ГЛАВА 2.МЕТОДЫКА ПРАЦЫ НАД САЧЫНЕННЕМ-АПІСАННЕМ У ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ 2.1 Падрыхтоўка да напісання сачынення-апісання 2.2 Стурктура ўрока напісання сачынення-апісання 2.3 План-канспект урока напісання сачынення-апісання ВЫВАДЫ ПА ДРУГОЙ ГЛАВЕ ЗАКЛЮЧЭННЕ СПІС ЛІТАРАТУРЫ ДАДАТАК 1. Карціна Сяргея Віктаравіча Кавальчука “Зіма ў лесе”
УВОДЗІНЫ
Адным са сродкаў развіцця звязнага маўлення навучэнцаў з’яўляецца сачыненне. Сачыненне – гэта творчая работа, у якой праяўляецца самастойнасць думкі вучняў і ўменне выказваць свае думкі ў вуснай ці пісьмовай форме. Якуб Колас падкрэсліваў, што ступень пісьменнасці павінна вызначацца не ўменнем пісаць штучна падабраныя словы і сказы, а ўменнем правільна афармляць свае думкі пры адвольным пісьме, г. зн. пры напісанні сачыненняў. У “Методыцы роднае мовы” Якуб Колас выдзяляе чатыры тыпы выказвання думак: 1) апісальны; 2) назіральны; 3) адчувальны; 4) вучоны. Пад першым тыпам аўтар, магчыма, разумеўапісанне нечага новага, незнаёмага; пад другім – апісанне, пабудаванае на аналітыка-сінтэтычны назіранні; пад трэцім – сачыненні тыпу апавядання, асноўнай яго рысаю з’яўляецца пачуццё. Вучоным тыпам ён называў сачыненні тыпу разважання, у аснову якіх кладуцца доследы, жыццёвы вопыт дзяцей. М. Р. Львоў у сваіх працах адзначаў, што сачыненне з’яўляецца самым цяжкім відам моўных практыкаванняў: вучню патрэбна пранікнуцца матывам, які накіруе на стварэнне выказванняў, улічыць умовы, пры якіх ён будзе гэта рабіць, спланаваць змест свайго апавядання, сфармуляваць свае думкі, выказаць іх у пэўным парадку, каб пазбегнуць памылак. Прадугледжваецца кантроль і дапамога з боку настаўніка. Спачатку вучні вучацца складаць самыя простыя сказы, аб’яднаныя адной тэмай, узнаўляюць дэфармаваны тэкст па серыі малюнкаў, вусныя адказы на пытанні па прачытанаму. Выконваючы гэтыя заданні, дзеці вучацца выказваць свае думкі ў пэўным парадку. У якасці дыдактычнага матэрыялу выкарыстоўваюць малюнкі па развіцці маўлення. Пытанні настаўніка дапамагаюць не толькі раскрыць змест малюнка, але і асэнсаваць яго, прывучаюць да самастойнасці меркаванняў, падводзяць да вынікаў. На методыку напісання сачыненняў у сваіх працах звярталі ўвагу такія вучоныя-метадысты, як В.А.Дабрамыслаў,В. А.Кустарава, Л. К. Назарава, М. С. Раждзественскі і іншыя. Трэба адзначыць, што сачыненне як від работы выпрацоўвае наступныя якасці: уменне назіраць, асэнсоўваць і даваць ацэнку ўбачанаму, устанаўліваць сувязі паміж прадметамі і зявамі, супастаўляць і параўноўваць іх, абагульняць убачанае і прачытанае. Напісанне сачыненняў патрабуе ад школьнікаў пэўных навыкаў і ўменняў: валоданне нормамі літаратурнай мовы, наяўнасць пэўнага лексічнага запасу, уменне выдзеліць асноўнае, лагічна пабудаваць выказванне. Поспех далейшага навучання ў школе залежыць ад таго, як малодшыя школьнікі авалодаюць мовай, як змогуць выказаць сваю думку словамі. У гэтым сэнсе сачыненне зяўляецца неабходнай часткай навучання, бо вельмі часта мы вымушаны перадаваць пачутую інфармацыю іншым людзям, а без навыкаў звязнага маўлення гэта зрабіць вельмі цяжка. Актуальнасць работызаключаецца ў тым, што ў методыцы выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах недастаткова распрацаваны пытанні навучання малодшых школьнікаў напісанню сачыненням-апісанням. Але неабходна адзначыць, што ёсць некаторыя матэрыялы па методыцы навучання сачыненню ўвогуле. Разглядаемыя практыкаванні, можна выкарыстоўваць на этапах падрыхтоўкі да напісання сачыненняў. Практычная значнасць: праведзеныя ў курсавой працы будуць карысныя ў будучай прафесійнай дзейнасці, пры вывучэнні вывучэнні сачынення-апісання. У гэтай працы мы будзем абапірацца на працы метадыстаў М. Р. Львова, Л. П. Падгайскага, З. Б. Барановіча, В. А. Ляшчынскай, З. У. Шведава і іншых метадыстаў. Аб’ект даследвання – працэс развіцця звязнага маўлення навучэнцаў пачатковых класаў. Прадмет даследвання – сістэма работы па навучанні малодшых школьнікаў напісанню сачыненняў-апісанняў. Мэта даследавання - апісаць методыку працы над сачыненнем-апісаннем на ўроках ў пачатковых класах. Задачы даследавання: 1. ахарактарызаваць месца сачынення ў сістэме работы па развіцці звязнага маўлення; 2. раскрыць спецыфіку сачынення-апісання; 3. апісаць структуру і будову ўрока па напісанні сачынення-апісання; 4. распрацаваць план-канспект урока па напісанні сачынення - апісання; Метады даследавання: - аналіз тэарэтычнай літаратуры; - назіранні за правядзеннем урока па напісанні сачынення. База даследвання : «Сярэдняя школа №56» г. Мінска. Практычная значнасць: праведзеныя ў курсавой працы практыкаванні будуць карысныя ў будучай прафесійнай дзейнасці, пры вывучэнні сачынення-апісання.
? ГЛАВА 1. САЧЫНЕННЕ ЯК ВІД ПРАЦЦЫ ПА РАЗВІЦЦІ ЗВЯЗНАГА МАЎЛЕННЯ 1.1 Месца сачынення ў сістэме работы па развіцці звязнага маўлення У метадычнай лiтаратуры пад звязным маўленнем звычайна разумеюцьпрацэс, дзейнасць таго, хто гаворыць, пiша і прадукт, вынiк гэтай дзейнасцi (тэкст, выказванне). Работа па развiцці маўлення – гэта фармiраванне ў навучэнцаў уменняў i навыкаў лагiчна будаваць звязнае выказванне, ствараць тэкст.Таму перш за ўсе неабходна, каб вучнi атрымалi ўяўленне пра структуру тэксту і сродкі сувязі асобных частак тэксту. На канкрэтных прыкладах неабходна паказаць,што тэкст – гэта звязнае выказванне, завершанае па сваім змесце. Сказы, якiяўваходзяць у склад тэксту, утвараюць сэнсавае адзiнства, таму тэксту заўсёды можна даць загаловак. З дапамогай практыкаванняў, якiя прымяняюцца ў рабоце па развiцці звязнага маўлення, вучнi авалодваюць навыкамi стварэння тэксту. Гэтым тлумачыцца асаблiвасць дадзеных практыкаванняў: яны, як правiла, будуюцца на дыдактычным матэрыяле, якi ўяўляе сабой тэкст. Акрамя таго, гэтыя практыкаванні змяшчаюць заданнi, якiя абапiраюцца на абагульненыя прадпiсаннi дзеянняў цi на абагульненыя веды. Заданнi ў такiх практыкаваннях звязаны з работай над тэкстам – гатовым цi ствараемым. Значнае месца сярод практыкаванняў займаюць пераказы i сачыненнi – традыцыйныя вiды пiсьмовых i вусных выказванняў. У сістэме практыкаванняў, накіраваных на развіццё маўлення, асобнае месца займаюць сачыненні, якiя фармiруюць i ўдасканальваюць звязнае маўленне школьнiкаў. Сачыненне як бы падпарадкоўвае сабе ўсе іншыя віды работ, падагульняе ўсё, што рабілася ў галіне звязнага маўлення на ўроках чытання і мовы. Гэты від работы выпрацоўвае ў школьнікаў такія якасці, як уменне назіраць, асэнсоўваць і даваць ацэнку ўбачанаму, устанаўліваць сувязь паміж прадметамі і з’явамі, супастаўляць і параўноўваць іх, абагульняць. Сачыненне – работа творчая, якая патрабуе актыўнай самастойнай думкі. Сачыненне дае магчымасць навучыць школьнікаў выказваць думкі ясна, праўдзіва, вобразна, беражліва ставіцца да слова, разумець прыгажосць роднай мовы. Пры напiсаннi сачыненняў выяўляюцца творчыя зададкi школьнiкаў,глыбiня iх ведаў,самастойнасць думак i выказванняў,здольнасц фантазiраваць i суадносiць уяўленнi з рэчаiснасцю,а галоўнае – уменне выражаць свае пачуццii думкi словамi. Сачыненне служыць сродкам развіцця лагічнага мыслення, умення назіраць і выбіраць з мноства фактаў тыя, якія адносяцца да тэмы сачынення. Сачыненне мае выхаваўчае значэнне. Сістэмай навучання сачыненню з’яўляецца такі парадак, пры якім забяспечваецца паступовы пераход ад лёгкага да цяжкага, разнастайнасць заняткаў, пры якой уся работа па мове мае на ўвазе прывіць вучням складанае ўменне сачыняць. У працэсе падрыхтоўкі да сачынення тэкст неабходна выкарыстоўваць для арганізацыі назіранняў вучняў над рэалізацыяй пэўных тэкставых катэгорый, для абагульненняў, азначэнняў, якія садзейнічаюць асэнсаванню новых паняццяў. З дапамогай тэксту дэманструецца эўрыстычны спосаб тлумачэння, у аснове якога ляжыць індуктыўны шлях пазнання: ад канкрэтных фактаў, аналізу канкрэтных з’яў да спробы самастойных абагульненняў і вынікаў. Каб навучыць будаваць школьнікаў будаваць выказванне ў пэўнай кампазіцыйнай форме, карысна выконваць практыкаванні на складанне тэкстаў з прапанаваных сказаў і гатовых частак тэксту. У адрозненне ад пераказаў і іншых пісьмовых работ сачыненне характарызуецца творчым падыходам да раскрыцця тэмы. Такім чынам можна адзначыць, што сачыненне мае вялікае значэнне ў развіцці маўлення, таму што фарміруе і ўдасканальвае звязнае маўленне школьнікаў. Гэты від творчай працы выхоўвае ў вучняў уменне назіраць, асэнсоўваць і даваць ацэнку ўбачанаму, устанаўліваць сувязь паміж прадметамі і з’явамі, супастаўляць і параўноўваць іх, абагульняць.
1.2 Віды сачыненняў і асаблівасці працы над імі
Сачыненні класіфікуюцца паводле крыніц матэрыялу, паводле ступені самастойнасці, паводле спосабаў падрыхтоўкі, паводле тыпаў тэксту, паводле жанраў, паводле моўных асаблівасцей. У залежнасці ад крыніц матэрыялу М. Р. Львоў вылучыў: па-першае, сачыненні пра перажытае, пра ўбачанае, пра пачутае самімі вучнямі – гэта сачыненні на матэрыялах экскурсій, назіранняў, паходаў і іншых форм атрымання жывога, непасрэднага вопыту; па-другое, сачыненні па кніжным матэрыяле (па карцінах, кінафільмах, па аповядах настаўніка і іншых крыніцах апасродкаванага вопыту); па-трэцяе, сачыненні, у якіх выкарыстоўваецца матэрыял розных крыніц, напрыклад, у сачыненні “Пералётныя птушкі нашага краю” вучань выкарыстоўвае разам з кніжнымі звесткамі і матэрыял уласнага вопыту, уласных назіранняў. Даволі распаўсюджаным відам сачыненняў малодшых школьнікаў з’яўляюцца сачыненні па асабістых назіраннях. Экскурсіі і назіранні ўзбагачаюць жыццёвы вопыт вучняў, знаёмяць з рознымі прадметамі і з’явамі прыроды, выклікаюць цікавасць і выхоўваюць любоў да роднага краю. Назіранні ў прыродзе і ў акаляючым навакольным жыцці В. А. Сухамлінскі звязваў з развіццём мыслення і маўлення. У пільным, уважлівым поглядзе на з’явы прыроды, пісаў ён, зліваюцца ў арганічным адзінстве вобраз, эмоцыя, слова. Асноўныя тэмы сачыненняў па назіраннях: 1) сезонныя з’явы прыроды (“Першыя кветкі”, “Залатая восень”, “Зімой у лесе, “Па ягады”); 2) школьнае жыццё (“Першы дзень у школе”, “Мой любімы прадмет”, “ На навагодняй ёлцы”, “Як мы выступалі на ранішніку”); 3) святы і іншыя памятныя даты (“Як мы рыхтаваліся да Дня Перамогі”); 4) грамадска карысныя справы вучняў ( “Як мы азелянілі школьны двор”, “Ахоўваем птушак”)...
ЗАКЛЮЧЭННЕ У сістэме практыкаванняў, накіраваных на развіццё маўлення, асобнае месца займаюць сачыненні. Сачыненне выхоўвае ў вучняў уменне назіраць, асэнсоўваць і даваць ацэнку ўбачанаму, устанаўліваць сувязь паміж прадметамі і з’явамі, супастаўляць і параўноўваць іх, абагульняць.Сачыненне дае магчымасць навучыць школьнікаў выказваць думкі ясна, праўдзіва, вобразна, беражліва ставіцца да слова, разумець прыгажосць роднай мовы. Пры напiсаннi сачыненняў выяўляюцца творчыя зададкi школьнiкаў,глыбiня iх ведаў,самастойнасць думак i выказванняў,здольнасц фантазiраваць i суадносiць уяўленнi з рэчаiснасцю,а галоўнае – уменне выражаць свае пачуццii думкi словамi. Сачыненне служыць сродкам развіцця лагічнага мыслення, умення назіраць і выбіраць з мноства фактаў тыя, якія адносяцца да тэмы сачынення. Сачыненне мае выхаваўчае значэнне. Сачыненні-апісанні – гэта такі тып тэксту, у якім падаюцца найбольш поўныя і дакладныя звесткі пра якую-небудь з’яву, прадмет. Мэта такiх сачыненняў – вызначыць галоўнае, тыповае, спецыфiчнае, уласцiвае толькi кожнаму з iх, перадаць пачуццi і настроі, якiя выклiкаюць гэтыя прадметы, з явы, падзеі, чалавек. Адметнай рысай мастацкага апісання зяўляецца вобразнасць, якая ствараецца лексічнымі і фразеалагічнымі сродкамі. Гэта вялікая колькасць эпітэтаў, параўнанняў. Традыцыйна ўрок працы над сачыненнем-апісаннем ці яго асобнымі кампанентамі праходзіць у некалькі этапаў, што можна прадставіць так: арганізацыйны момант, падрыхтоўка да напісання сачынення, аб’яўленне тэмы і пастаноўка задач урока, гутарка з мэтай упарадкавання матэрыялу, моўная падрыхтоўка, састаўленне плана для напісання сачынення-апісання, арфаграфічная падрыхтоўка, самастоёнае напісанне сачынення-апісання, самаправерка, рэфлексія. Большая частка ўрока адводзіцца на самастойнае напісанне сачынення-апісання.
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
1. Варановіч, З. Б. Методыка выкладання беларускай мовы / пад рэдакцыяй Л. М. Шакуна – Мінск: Універсітэцкае, 1985. – 151 с. 2. Ермаловіч, А. В. Сачыненні-апісанні: тэорыя і практыка навучання: дапаожнік для настаўнікаў. Мінск, 2006. – 160 с. 3. Зайцава, В. П. Сочинения в начальной школе/ Начальная школа: плюс и минус. 2001 г. №6. С. 28 – 34. 4. Івашуціч, Я. М., Лакашук М. П., Пятровіч Б. В., Шанько А. П. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах/ пад рэд. Шанько А. П. – Мінск: Вышэйшая школа, 1986. – 408 с. 5. Ладыжэнская, Т. А. Система обучения сочинения на уроках русского языка. – Масква: Просвещение, 1990. – 112 с. 6. Лаўрэль, Я.М. Навучанне сачыненню тыпу апісання / Беларуская мова і літаратура. – Мн., 1989. - 6-8с. 7. Львоў, М. Р., Рамзаева Т. Г., Святлоўская Н. Н. Методика обучения русскому языку в начальных классах/ Львова М. Р., Рамзаевай Т. Г., Святлоўскай Н. Н. – Масква: Просвещение, 1987. – 415 с. 8. Львоў, М. Р. Работа над сочинением в начальных классах. – М., 1970. – 176 с. 9. Ляшчынская, В. А., Шведава З. У. Методыка выкладання беларускай мовы/ Ляшчынская В. А., Шведава З. У. – Мінск: РІВШ, 2007. – 252 с. 10. Майская, А. З. Методические рекомендации к написанию сочинений/ Начальная школа. 2001. №9. С. 40 – 44. 11. Падгайскі, Л. П. Вывучэнне беларускай мовы ў пачатковых класах/ Падгайскі, Л. П. – Мінск: Народная асвета, 1975. – 256 с. 12. Раляк, Л. Н. Учимся писать сочинения по картине/ Начальная школа. 2001. №5. С. 96 – 98. 13. Яленскі, М.Г. Сачыненне, яго віды і методыка правядзення/ Выкладанне беларускай мовы ў школе. Мінск, 1994. С. 119-129.
ДАДАТАК
Карціна Сяргея Віктаравіча Кавальчука “Зіма ў лесе”
* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.